КДБ дадаў Вадзіма Пракоп’ева ў спіс тэрарыстаў
Вадзім Пракоп'еў / фота з архіва Вадзіма Пракоп'ева
КДБ дадаў у спіс тэрарыстаў яшчэ дваццаць беларусаў. Абнаўлённы спіс з’явіўся на афіцыйным сайце ведамства.
Сярод тых, хто патрапіў у тэрырастычны спіс КДБ, былы рэстаратар, які займаўся фарміраваннем добраахвотнікай структуры Полк “Пагоня”, Вадзім Пракоп’еў.
Таксама сярод тых, хто патрапіў у спіс, ёсць некалькі беларусаў, якіх праваабаронцы афіцыйны прызналі палітвязнямі. Гэта Валянцін Музыкін, Анатоль Міхайлаў, Яўген Бужынскі, Сяргей Лісоўскі, Яўген Віславух, Аляксандр Колпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў.
Цяпер у тэрарыстычным спісе КДБ 988 чалавек, з іх 242 — беларусы. Сярод самых знакамітых беларусаў тэрарыстычнага спіса — палітычныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Максім Знак і Марыя Калеснікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.