Хочаце, як у Беларусі? Навошта фіны закрываюць мяжу з РФ
Мапа Еўропы
Прэм'ер-міністр Фінляндыі абвясціў пра закрыццё чатырох з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Расіяй, піша BBC.
Сітуацыя на мяжы Фінляндыі і Расіі стала напамінаць сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ. Фіны заяўляюць пра рэзкае павелічэнне колькасці мігрантаў, якія спрабуюць перасячы мяжу ў абыход рэгулярных працэдур. Галоўным чынам гаворка ідзе пра грамадзянаў трэціх краін.
Улады Фінляндыі вінавацяць Крэмль у тым, што людзям без дакументаў наўмысна дапамагаюць дабрацца да мяжы. Мігранты легальна прыбываюць у Расію, а потым скіроўваюцца да Фінляндыі, каб легалізавацца як уцекачы.
"Відавочна, гэтым людзям аказваюць дапамогу, а таксама іх суправаджаюць ці перавозяць да мяжы памежнікі", — заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа.
Верагодна, сітуацыя нагадала ўладам краіны міграцыйны крызіс, які доўгі час разгортваецца на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.