Хлопец захрас за сталом у кафэ — прыйшлося выклікаць МНС

Не ўсоўвайце пальцы абы-куды / МНС​
Не ўсоўвайце пальцы абы-куды / МНС​

23-гадовы віцяблянін наведаў мясцовае кафэ "Екі". Гэты візіт ён напэўна запомніў надоўга.

Хлопец сядзеў на верандзе кафэ, калі пальцы яго рукі захраслі ў канструкцыі складанага століка. Справіцца самастойна не ўдавалася — прыйшлося выклікаць ратавальнікаў.

Да прыезду супрацоўнікаў МНС адзін палец ён-такі змог вызваліць, але з другім спатрэбілася дапамога.

"Прыйшлося разрэзаць элементы стала бензарэзам, пасля чаго малады чалавек змог вызваліць палец", — распавялі ў прэс-службе МНС.

Пасля здарэння маладому чалавеку прыйшлося звярнуцца ў бальніцу. Пра яго стан цяпер нічога не вядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі