Кіраўнікі Беларусі і Расіі не абмяркоўвалі падатковы манеўр

Кіраўнікі Беларусі і Расіі не абмяркоўвалі падатковы манеўр

Кіраўнікі Беларусі і Расіі падчас трохдзённых перамоваў нават не абмяркоўвалі праблему падатковага манеўру. Пра гэта паведаміў журналістам Аляксандр Лукашэнка 15 лютага, перадае БЕЛТА

"Яна сапраўды існуе. Але я вам выключна шчыра і шчыра кажу: мы, па-мойму, нават гэта слова не прамовілі за гэтыя тры дні", — прызнаўся ён. Лукашэнка паабяцаў, што гэтую тэму абмяркуюць пазней. Такім чынам прагноз беларускага пасла ў Расіі Уладзіміра Сямашкі не спраўдзіўся.

Па словах беларускага кіраўніка, падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалася беларуска-расійская супраца ў гуманітарнай сферы. Гэтым тэмам, кажа Лукашэнка, раней надавалася менш увагі. 

Таксама ён паведаміў, што з Пуціным дамовіліся паглядзець на развіццё адносін у рамках Саюзнай дзяржавы. "Мы шчыра адзін адному гаворым пра тое, што мы ж не вечныя. Мы калісьці сыйдзем. Што пакінем нашым дзецям? Як яны працягнуць нашу палітыку? Гэта таксама нас як палітыкаў не можа не хваляваць", — прызнаўся Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі