Кіраўнікоў рэспубліканскага ўзроўню бачылі на беразе Свіслачы ў Мінску (фота)

Кіраўнікоў рэспубліканскага ўзроўню бачылі на беразе Свіслачы ў Мінску (фота)

Кіраўнікоў рэспубліканскага ўзроўню сёння бачылі на беразе Свіслачы ў Мінску. Чыноўнікі на чале з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Косінцам пад аховай правялі інспекцыю інфраструктуры. Як інфармуе sputnik.by, у групе прысутнічалі: віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, памочнік кіраўніка дзяржавы і галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Можна меркаваць, што чыноўнікі абмяркоўвалі рэканструкцыю набярэжнай Свіслачы.

Як паведаміла БЕЛТА, насамрэч гэта было выязное пасяджэнне па пытаннях добраўпарадкавання і развіцця Цэнтральнага раёна сталіцы, праспекта Пераможцаў. Косінец даручыў Мінгарвыканкаму за 1-2 дня выправіць недахопы ва ўтрыманні набярэжнай Свіслачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі