Кіроўцу пакаралі за адмову прайсці асведчанне на алкагольнае ап'яненне
Жыхара Гомеля пакаралі пазбаўленнем правоў кіравання транспартным сродкам усіх катэгорый на 5 гадоў.
Таксама ён мусіць заплаціць штраф — 20 мільёнаў рублёў. Аўтамабіль мужчыны будзе знаходзіцца пад арыштам да таго часу, пакуль ён не заплаціць гэтыя грошы.
Як паведамляе БелаПАН, парушальнік "вызначыўся" яшчэ ў лютым сёлета, калі ехаў на машыне, не маючы правоў на кіраванне. Ад медасведчання ён адмовіўся, пры гэтым прызнаваў, што знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Тады яго аштрафавалі на 4 млн 300 тысяч рублёў. У сакавіку мужчына ўчыніў такое самае парушэнне. На гэты раз пакаранне больш адчувальнае для яго бюджэта.
Фота — bymedia.net