Кітай бязвыплатна дапаможа пабудаваць у Мінску Нацыянальны футбольны стадыён
Кітай бязвыплатна дапаможа пабудаваць у Мінску Нацыянальны футбольны стадыён. Гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем, якое было падпісана падчас рабочага візіту ў КНР міністра эканомікі Уладзімра Зіноўскага. У адпаведнасці з дакументам, сёлета Кітай выдаткуе на тэхніка-эканамічную дапамогу нашай краіне 800 млн юаняў (каля 125 млн долараў). Як інфармуе БЕЛТА, гэтыя грошы пойдуць на падрыхтоўку і рэалізацыю некалькіх праектаў — згаданага стадыёна ў раёне вуліцы Ванеева ў сталіцы, басейна міжнароднага стандарту ў раёне Кальварыйскай вуліцы ў Мінску, а таксама будаўніцтва на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".
Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы тэрыторыі пад будаўніцтва басейна і стадыёна ў Мінску, стала вядома ў пятніцу, напярэдадні адлёту кіраўніка дзяржавы ў Кітай. Пра тое, як Нацыянальны футбольны стадыён спрабуюць пабудаваць з 2010 года, гл. тут.