Клінтан абяцае сфармаваць кабінет напалову з жанчын
Прэтэндэнтка на пасаду прэзідэнта ЗША Хілары Клінтан абяцае, што палову міністраў у яе кабінеце складуць жанчыны. Такая заява прагучала дэбатаў, якія трансляваліся тэлеканалам MSNBC.
"50 адсоткаў у Амерыцы — гэта жанчыны", — перадае lenta.ru аргументы Клінтан у падтрымку сваёй пазіцыі.
Палітык заявіла, што яе можна разглядаць як феміністку. Яна падкрэсліла, што жанчыны павінны мець такія ж правы, як і мужчыны.
Выбары прэзідэнта ў ЗША прызначаныя на 8 лістапада 2016 года. Перад гэтым, у ліпені, дзве асноўныя партыі ЗША — Дэмакратычная і Рэспубліканская — правядуць агульнанацыянальныя з'езды. На іх і будуць абраныя партыйныя кандыдаты ў прэзідэнты.