“Крамбамбуля” выходзіць з падполля з праграмай “Піраты Камсамольскага возера”

“Крамбамбуля” выходзіць з падполля з праграмай “Піраты Камсамольскага возера”

31 траўня ў мінскім рэстаране-піваварні “Друзья” адбудзецца першы з 2008 года канцэрт гурта “Крамбамбуля” ў Мінску. У праграме “Піраты Камсамольскага возера” прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыву.

“Некалькі гадоў мы хадзілі па лясах. Потым перабраліся на азёрныя выспы ― там нас дакладна ніхто не мог знайсці. Але вось адзін чалавек знайшоў, і запрасіў сыграць канцэрт. Вырашылі пагадзіцца. А там будзе бачна”, ― гаворыцца у заяве гурта на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Гурт “Крамбамбуля” быў заснаваны ў 2002 годзе, як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах “Абсэнт”, “Госці”, “Турысты”, “Каб мы калі каму чаго”. На рахунку “Крамбамбулі” шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх, “Чырвоны штраль”, выйшаў у 2015 годзе. Пасля яго прэзентацыі ў Вільні гурт сышоў у падполее на невызначаны тэрмін.

Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Старт продажу квіткоў ― у панядзелак 15 мая у 12.00 праз касы і сайты Kvitki.by, Bezkassira.by, SMSbilet.by. Кошт квіткоў: 22-38 рублёў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі