“Крумкачы”: З усімі футбалістамі, якія скардзіліся ў АБФФ, мы разлічыліся

“Крумкачы”: З усімі футбалістамі, якія скардзіліся ў АБФФ, мы разлічыліся

“Крумкачы” выплацілі даўгі футбалістам, якія паскардзіліся ў Федэрацыю футбола, і сёння накіруюць адпаведныя дакументы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з заснавальнікаў футбольнага клуба Уладзіслаў Маяроўскі:

“Мы робім усё магчымае, каб прайсці ліцэнзаванне і атрымаць дазвол гуляць у Вышэйшай лізе. Да 21 лютага нам быў устаноўлены тэрмін, каб разлічыцца з футбалістамі, якія падалі заявы ў Федэрацыю футбола на спагнанне з нас запазычанасцяў па заробках. Паводле маёй інфармацыі, усе іх патрабаванні былі задаволеныя. Таксама мы разлічваемся з тымі, хто не пісаў, каб яны не адчувалі сябе пакрыўджанымі”.

Агульная запазычанасць “Крумкачоў” на канец мінулага года складала прыкладна 190 тысяч долараў. Гэта доўг перад БАТЭ, запазычанасці па заробках і ўнёсках у Федэрацыю футбола. АБФФ забараніла клубу рэгістраваць новых футбалістаў і запатрабавала разлічыцца з усімі гульцамі. Нягледзячы на фінансавыя праблемы, каманда пачала падрыхтоўку да новага сезона, а з канца мінулага тыдня стала разлічвацца з даўгамі. У першую чаргу грошы атрымалі гульцы, якія напісалі скаргі ў федэрацыю. Апошні тэрмін па разліку з імі — акурат 21 лютага. У адваротным выпадку клуб чакаюць сур’ёзныя санкцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі