Крым цалкам перавялі на расійскія рублі

Украінская грыўна атрымлівае статус “замежнай” валюты.



Змены адбыліся згодна з законам аб скарачэнні тэрміну хаджэнні грыўні ў Крыме, падпісаным прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 27 траўня.



Гэтым указам расіяне радыкальна паскорылі працэс адрыву паўвыспы ад украінскай фінансавай сістэмы: раней планавалася выкарыстанне грыўні “нароўні з рублём” да 1 студзеня 2016 года.



Учора паведамлялася, што ў Сімферопалі з-за гэтага узніклі вялізныя чэргі: людзі спяшаліся атаварыць грыўні, бо многія атрымалі заробак і сацвыплаты ва ўкраінскай валюце, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі