Крымінальную адказнасць за збыт наркотыкаў могуць увесці з 14 гадоў

На нарадзе па процідзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў 4 снежня Следчы камітэт прапанаваў, каб крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў наступала не з 16, а з 14 гадоў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў такую прапанову, інфармуе БЕЛТА.

Таксама старшыня Следчага камітэта Валерый Шаеў прапанаваў увесці і ўзмацніць крымінальную адказнасць за збыт наркотыкаў, калі чалавек пасля іх ужывання памёр.

Акрамя таго, ён прапанаваў уводзіць крымінальную адказнасць за спажыванне наркотыкаў, калі чалавек трапіўся на гэтым на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання за такія ж дзеянні. Акрамя таго, прапануецца заканадаўча замацаваць магчымасць прымусовага медагляду на наяўнасць наркатычнага ап'янення.

Усе гэтыя прапановы Лукашэнка падтрымаў.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі