Крымскія татары знялі відэакліп на песню "Акіяна Эльзы"
Ён мае назву "Мы адзіны народ, адзіная краіна".
Відэакліп зрабіў крымскататарскі тэлеканал ATR, інфармуе УНІАН.
Нагадаем, што крымскія татары (іх жыве ў Крыме каля 300 тысяч чалавек) не падтрымалі расійскую агрэсію і выступаюць супраць рэферэндуму, прызначанага на 16 сакавіка.