Кубракоў не знайшоў міліцыянера ў складзе банды, якая рабавала дальнабойшчыкаў

Іван Кубракоў не знайшоў сярод бандытаў афіцэра міліцыі

Іван Кубракоў не знайшоў сярод бандытаў афіцэра міліцыі / t.me/vvmvdrb/

Міністр унутраных спраў РБ Іван Кубракоў назваў "фэйкам" паведамленне, што бандай, якая рабавала дальнабойшчыкаў, кіраваў супрацоўнік аднаго з РАУС. "Тая група — да аднаго чалавека — была затрыманая, — сцвярджае ён. — У складзе гэтай групы, і гэта я адказна заяўляю, няма ні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ні людзей, якія маюць або мелі хаця б найменшае дачыненне да праваахоўных органаў альбо да сілавога блока".

Кубракоў дадаў, што "ідзе інфармацыйная вайна", і МУС "спрабуюць скампраметаваць".

Пра затрыманне банды стала вядома каля 10 дзён таму. У Гомельскай вобласці былі затрыманыя пяцёра жыхароў Оршы ва ўзросце ад 34 да 51 года. Пакуль кіроўца спаў у кабіне фуры, зламыснікі ўзломвалі замок грузавога адсека і нагружалі свой мікрааўтобус таварам, які пасля прадавалі ў Расіі ці дзялілі паміж сабой. Гэта афіцыйная інфармацыя. А тыдзень таму з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што кіраўніком банды, якая рабавала дальнабойшчыкаў, аказаўся міліцыянер — 27-гадовы сілавік, які служыў у Докшыцкім РАУС. Яго нібыта выдалі ўдзельнікі банды, і КДБ затрымаў афіцэра. Міністр унутраных спраў адрэагаваў на тую публікацыю толькі 30 траўня. І ўсё адмаўляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі