На Гомельшчыне затрымалі аршанцаў — выкрадальнікаў грузаў з фур

Фуры, ілюстрацыйнае фота

Фуры, ілюстрацыйнае фота

У Гомельскай вобласці пры падтрымцы АМАП міліцыянты затрымалі з доказамі злачынства групу людзей, якіх падазраюць у крадзяжах з фур на стаянках уздоўж трасы Брэст-Гомель, паведамляе прэс-служба МУС.

Затрыманыя — пяцёра жыхароў Оршы ва ўзросце ад 34 да 51 года. Дзейнічалі яны ў Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцях. Мужчыны выязджалі на "промысел" па начах, карысталіся балаклавамі і радыёстанцыямі. Пакуль кіроўца спаў у кабіне фуры, зламыснікі ўзломвалі замок грузавога адсека і нагружалі свой мікрааўтобус таварам. Потым яны пакідалі месца злачынства.

Ахвярамі іх дзейнасці станавіліся пераважна фуры з беларускімі нумарамі. Зламыснікі бралі ўсё — ад тэхнікі да прадуктаў. Да таго ж, яны злівалі паліва з бакаў. Крадзеныя тавары збывалі на тэрыторыі Расіі альбо дзялілі паміж сабой.

На аршанцаў пачалі крымінальную справу за крадзяжы ў буйным памеры. На сёння вядома пра шэсць эпізодаў іх злачыннай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі