Кувалду "вагнераўцаў" у Рэчыцкую гімназію перадаў ураджэнец беларускіх Горак
Подпіс на кувалдзе пакінуў Мікалай Будзько / vk.com
Кувалду "вагнераўцаў" у Рэчыцкую гімназію перадаў ураджэнец беларускіх горак, піша reform.by. На кувалдзе ёсць дароўны надпіс "ад заснавальніка брэнда", далей аўтограф і пазыўны"БЕС".
Гэта пазыўны Мікалая Будзько, камандзіра 4-га штурмавога атрада ПВК "Вагнер". Ён нарадзіўся ў Горках Магілёўскай вобласці, пасля службы ў беларускім войску пераехаў у Расію, атрымаў там грамадзянства. У 1996-2003 гадах служыў у Кастрамскім АМАПе, быў у баявых камандзіроўках у Чачні і Дагестане. Паспеў паслужыць у французскім замежным легіёне, Расійскай ПВК Moran Security Group. Да "Вагнера" далучыўся ў маі 2015 года, быў прызначаны камандзірам узвода 4-й роты, пазней яе ўзначаліў.
Расійскія следчыя нядаўна высветлілі, што менавіта Будзько аддаў загад пасля доўгіх катаванняў пакараць смерцю бяззбройнага сірыйца ў 2017 годзе. Сірыйцу тады таксама раздрабнілі канечнасці кувалдай. Увесь працэс здымалі на відэа.
У якасці яшчэ аднаго доказу, што сумніўны падарунак у рэчыцкую гімназію перадаў Будзько, беларускія журналісты прапануюць параўнаць подпіс Будзько на анкеце для ПВК "Вагнер" і на кувалдзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.