Лагвінец: У небязвізавым рэжыме Беларусь-Еўрасаюз вінаватыя нашыя ўлады
Да 2010 года расіяне змогуць наведваць краіны Еўрасаюза без віз. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Канстанцін Касачоў. Такая дамоўленасць дазволіць нашым усходнім суседзям ездзіць у Шэнгенскую зону без віз на трохмесячны тэрмін, праўда, без права працы. Беларусам жа бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам пакуль не свеціць. Хто ў гэтым вінаваты і ці можна штосьці зрабіць, – гэтыя пытанні Еўрарадыё задало еўрапарламентарыю Янушу Анышкевічу і палітолагу Алесю Лагвінцу. Вестка пра тое, што ўжо праз два гады будуць скасаваныя візы для расіянаў, якія хочуць наведаць Еўрасаюз, выклікалі зайздрасць і крыўду ў многіх беларусаў. Як так – грамадзяне дзяржавы, якая вядзе вайну, атрымаюць бязвізавы доступ у Еўрасаюз, а мы, грамадзяне спакойнай, стабільнай, дысцыплінаванай краіны – не?
Віцэ-спікер Еўрапарламента Януш Анышкевіч заявіў, што да бязвізавага руху Расія-Еўрасаюз яшчэ досыць далёка, нават калі гэтая тэма і ўздымалася на саміце "Вялікай Васьмёркі".
Анышкеіч: "Гэтага дакладна не можа быць, каб праз два гады не было візаў для грамадзянаў Расіі. Можа і шкада, але гэта так. Усё будзе вырашацца ў рамках новай дыскусіі аб пагадненні Расія-Еўрасаюз, а гэтыя размовы толькі распачаліся. Саміт Вялікай Васьмёркі – гэта не Еўрасаюз. Нават калі краіны, якія бяруць удзел у саміце, пагодзяцца на гэта, то не значыць, што пагодзіцца ўвесь Еўрасаюз".
Палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што працэс збліжэння Еўрасаюза з Беларуссю мог бы ісці нашмат хутчэй, чым за Расіяй. Але тут перашкодаю стала адсутнасць волі беларускіх уладаў.
Лагвінец: "Еўрасаюз спрабуе дамовіцца з Расіяй пра пашырэнне сваіх кантактаў, пра магчымасці бязвізавага руху. Там размова ідзе пра чатыры свабоды: свабоду перамяшчэння капіталаў, асобаў, тавараў і паслуг. Час, калі будуць адмененыя візы для расіянаў, не прыйдзе хутка. Тое, што было прынята. Гэта на ўзроўні дэкларацыяў. Другая рэч: Еўрасаюз у дачыненні да Беларусі мае дакумент і чакае, што Беларусь будзе яго выконваць. І, на маю думку, выкананне патрабаванняў Еўрасаюза палягае ў беларускім нацыянальным інтарэсе. У выпадку Беларусі ўсе стрэлкі трэба зводзіць на беларускія ўлады. Калі б у нас была адпаведная палітычная воля і жаданне гуляць па агульнапрынятых дэмакратычных правілах, то Беларусь хутчэй за Расію змагла б інтэгравацца ў Еўрасупольнасць.
У той час, як беларускія грамадзяне сутыкаюцца з грашовымі і арганізацыйнымі цяжкасцямі пры атрыманні еўравізаў, Расія спрашчае візавы рэжым. Гэтак, заключаная дамова з Францыяй і Італіяй пра візавыя льготы бізнесменам, студэнтам, выкладчыкам замежных моў. Для школьнікаў, інвалідаў і асоб, старэйшых за 65 гадоў, візы бясплатныя.