Плакаты ў гомельскіх бальніцах заклікаюць звязвацца з расійскай ФСБ

Плакат з заклікам звяртацца ў ФСБ / "Флагшток"
У медустановах Гомеля вісяць плакаты з заклікам звяртацца ў расійскія спецслужбы. Адзін з такіх плакатаў, які прапануе звяртацца ў Федэральную службу бяспекі, публікуе "Флагшток".
Яшчэ адзін з такіх плакатаў заклікае пры эвакуацыі сярод неабходных рэчаў узяць расійскі пашпарт.
Выданне піша, што падобныя плакаты сістэматычна закупляюцца не толькі ў Гомельскай вобласці, але і па ўсёй Беларусі. Іх куплялі самыя розныя дзяржаўныя ўстановы: медыкі, ВНУ, райвыканкамы, Мінгарвыканкам, фонд сацыяльнага страхавання і нават Камітэт дзяржкантролю.
Летась праз сэрвісы дзяржзакупак расійскія плакаты з назвай "Тэрарызм — пагроза грамадству" закупляліся беларускімі ўстановамі не менш як 15 разоў.
Прычына ў тым, што ў Беларусі такія плакаты не выпускаюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.