Лэдзі Гага і Тоні Бэнэт выдалі новы сінгл і кліп на яго (глядзець)

Лэдзі Гага і Тоні Бэнэт прэзентавалі кліп на сумесную песню “I Can’t Give You Anything But Love”. Факт сведчыць пра тое, што сумесны джазавы праект зорак працягвае набіраць абароты. Песня стала другім сінглам з будучага альбома калабарантаў “Cheek to Cheek”, які выйдзе 23 верасня. Ролік утрымлівае кадры са студыі гуказапісу падчас працы над дыскам. Гага паўстае ў ім у розных парыках.

Цікава, што ўпершыню песня “I Can’t Give You Anything But Love” была выкананая ў 1928 годзе амерыкана-брытанскай джаз-поп-спявачкай Адэлаідай Хол.

Нагадаем, поп-зорка і легенда свінгавай музыкі супрацоўнічаюць з 2011 года, калі яны выканалі разам кавер-версію знакамітай “Lady Is A Tramp” Фрэнка Сінатры. Першая спроба атрымалася на славу і музыкі вырашылі не спыняцца, а запісаць сумесную кружэлку. Альбом быў прэзентаваны ў Н’ю-Ёрку.

Паводле apelzin.ru

Фота: highlightmagazine.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі