Лельчыцкая санітарка прыйшла на працу п'яная
У Лельчыцкім раёне Гомельшчыны санітарка адной з медыцынскіх устаноў прыйшла на працу п'яная, піша мясцовая газета "Светлае жыццё".
Невядома, ці гэта быў адзінкавы выпадак.
Жанчыну звольнілі. Яе працадаўца будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.