Лідар ліквідаванай партыі "Зялёныя" не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Дзмітрый Кучук

Дзмітрый Кучук / facebook.com

Лідар ліквідаванай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. Яго затрымалі 16 лютага ў Мінску пры спробе ўскласці кветкі каля пасольства Расіі ў дзень гібелі Аляксея Навальнага.

"Чакалі на волі ў нядзелю 17-га, бо ў гэты дзень сканчаліся 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак дагэтуль ён не на свабодзе, піша ў Facebook палітык Ігар Барысаў. — Родныя не ведаюць дзе і што з ім. Спадзяюся, што ўсё добра і хутка будзе на волі".

Летась Дзмітрыя Кучука не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Падставай для адмовы стала абдрукоўка ў дакументах.

Беларуская партыя "Зялёныя" ў 2020 годзе адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. У лютым 2022-га яе кіраўнік ад імя партыі асудзіў напад Расіі на Украіну.

Мінюст у 2023-м прапаноўваў "Зялёным" самаліквідавацца. Аднак партыйны з'езд быў запланаваны на студзень 2024-га, у парадак дня якога і збіраліся ўнесці згаданае пытанне. Чыноўнікаў такі варыянт не задаволіў. Яны ініцыявалі ліквідацыю апазіцыйнай партыі праз суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі