Ліпавае азеляненне: разам з піхтамі ў кадках у цэнтры Мінска высадзяць ліпы

Яшчэ ў 90-я праспект выглядаў інакш...
Яшчэ ў 90-я праспект выглядаў інакш...

Зіма ў гэтым годзе была снежнай, таму на дарогі высыпалі шмат солі. Дрэвам, якія растуць уздоўж вуліц, гэта не спадабалася. Заб'е іх соль або зробіць мацней, мы ўбачым да канца красавіка. Але ўжо сёння "Зелянбуд" вырашыў прыступіць да высаджвання на праспекце Незалежнасці 170 новых дрэў.

"Сёння [5 красавіка. — Еўрарадыё] на праспекце мы планавалі пасадзіць дрэвы, — распавядае Еўрарадыё Анжаліка Пузанкова, кіраўнік Службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзеленбуд". — Калі сталі капаць, аказалася, што глеба яшчэ не гатовая да пасадкі. Грунт глыбока промёрз. Пацяплела толькі 10 сантыметраў зверху. Працы прыпыненыя. Усё гатова да пасадкі, але пакуль іх саджаць немэтазгодна".

Липовое озеленение: вместе с пихтами в кадках в центре Минска высадят липы

У "Зелянбудзе" ўспомнілі, што доўгія гады на праспекце (тады ён называўся спачатку Ленінскім, а потым у гонар Францыска Скарыны) раслі пышныя ліпы. Іх яшчэ можна бачыць на фотаздымках, зробленых у 1990-я. Таму ў 2018 годзе на праспекце Незалежнасці высадзяць ліпы.

А што з піхтамі?

Мінулай восенню ўздоўж галоўнага праспекта і іншых сталічных вуліц "Мінскзеленбуд" расставіў кадкі з піхтамі. Трэба сказаць, вельмі нятанныя. Куды падзеліся гэтыя дрэвы?

"На зімовы перыяд мы іх прыбіраем, таму што ва ўмовах беларускага клімату яны б прамерзлі, — распавядае Анжаліка Пузанкова. — Дрэвы ў кадках для нас — гэта толькі летні варыянт. Тыя, што раслі ў мінулым годзе, высаджаныя ў грунт. У гэтым годзе ў кадках будуць іншыя дрэвы".

Інакш кажучы, у гэтым годзе грошы з бюджэту пайдуць не толькі на новыя ліпы, але і на дрэвы ў кадках, як у мінулым годзе. Дарэчы, тады адна кадка з піхтай каштавала 220-240 рублёў.

Угнаенні супраць солі

Меркаванне аб тым, што ў "Менскзелянбудзе" задаволеныя штогадовым кругаваротам дрэў на мінскіх вуліцах (пасадзілі маладыя дрэвы, яны за год загінулі, тады замест іх пасадзілі новыя), вядома ж, памылкова. У арганізацыі працуюць над тым, каб дрэвы перажывалі зіму. Для гэтага зелянбудаўцы эксперыментуюць з угнаеннямі.

 

"Давядзецца прыкласці яшчэ больш намаганняў, каб павысіць жыццяздольнасць дрэў, — кажа Анжаліка Пузанкова. — Канкрэтна мы не працуем з процігалалёднымі рэагентамі. Іх выкарыстоўваюць іншыя арганізацыі. Але менавіта нам даводзіцца ліквідаваць наступствы таго, як на гэта рэагуюць нашы расліны. Для таго, каб мінімізаваць шкоду, супрацоўнічаем з Акадэміяй навук, тэхналагічным універсітэтам, нашай аграхімічнай лабараторыяй, таксама пераймаем замежны вопыт. Каб дапамагчы дрэвам, падбіраем новыя саставы угнаенняў. У гэтым годзе ўводзім меліяранты, таксама дадаткова будзем уводзіць біягумус".

Меліяранты — рэчывы, прызначаныя для паляпшэння уласцівасцяў і павышэння ўрадлівасці глебы.
Біягумус — угнаенне, якое ўтвараецца ў выніку перапрацоўкі арганічных рэшткаў у глебе чырвонымі каліфарнійскімі чарвякамі.

Колькі грошай выдзяляе дзяржава на ўсе гэтыя эксперыменты, ва УП "Мінскзелянбуд" не распавядаюць, але адзначаюць, што паўплываць на складаную сітуацыю не могуць:

"Нягледзячы на ​​праблему, мы не можам ініцыяваць адмову ад пасыпання дарог соллю, — кажа Пузанкова. — Ці можам толькі казаць, што яна негатыўна ўплывае на нашы расліны і прасіць, каб гэтыя пытанні разглядалі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі