Літоўцы знайшлі кантрабанду з Беларусі на амаль 2 млн еўра
Літоўцы знайшлі кантрабанду, якую везлі з Беларусі. Яе кошт ацэньваецца на амаль 2 млн еўра. Цыгарэты былі схаваны сярод дошак і скрынь з электронным абсталяваннем.
Спачатку кантрабанду знайшлі ў адной фуры. У Renault Magnum кіроўца-беларус вёз дошкі. Мытнікі высветлілі, што іх паклалі так, каб стварыць схованкі, у якіх і былі кантрабандныя цыгарэты — больш за 400 тысяч пачкаў на агульную суму 1,4 млн еўра. Кіроўца затрыманы.
У фуры Daf літоўскія мытнікі знайшлі 100 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на амаль 390 тысяч еўра, схаваных сярод скрынь з электронным абсталяваннем. Кіроўцу-расіяніна затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.