Літоўская мытня ўзмацняе дагляд на мяжы з Беларуссю

Літоўская мытня ўзмацняе дагляд на мяжы з Беларуссю

Літоўская мытня ўзмацняе працэдуры дагляду на мяжы з Беларуссю. Прычына — кантрабанда ва ўмовах еўрасаюзаўскіх санкцый, паведамляе прэс-служба мытні. 

У Літве павялічаць колькасць мытнікаў на мяжы, а пры неабходнасці будуць прыцягваць і супрацоўнікаў іншых ведамстваў. Таксама літоўцы плануюць актывізаваць метады фізічнага дагляду.

Больш пільная ўвага будзе надавацца адпраўнікам, грузаатрымальнікам і перавозчыкам, якія раней ужо спрабавалі абысці санкцыі. Гендырэктар літоўскай мытні Дарус Жвіронас тлумачыць неабходнасць гэтых мераў тым, што спробаў абысці санкцыі не становіцца менш. "Тыя кліенты мытні, якіх злавілі на спробах абысці санкцыі, не мусяць здзіўляцца, калі ў будучыні груз, які перавозіцца імі, акажацца пад павелічальным шклом", — кажа ён. 

Дарэчы, з 1 сакавіка 2022 года, калі Літва ўзмацніла кантроль за выкананнем санкцый ЕС, літоўская мытня зафіксавала больш за 3000 парушэнняў. У Літву не былі прапушчаныя 1200 фур з таварамі з Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі