Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 56 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі
Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 56 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі (напярэдадні затрымалі 60 чалавек). З пачатку года іх колькасць складае 1716 чалавек. Як адзначае pasienis.lt, ужо тыдзень, як мігрантаў за суткі затрымліваюць менш за сотню.
Літва вымушана ўмацоўваць мяжу з Беларуссю і прасіць дапамогі ў ЕС. Еўрасаюз абяцае адказаць новымі санкцыямі супраць афіцыйнага Мінска на міграцыйны крызіс на мяжы з Літвой. У Вільні адкрыта заяўляюць, што "Лукашэнка распачаў гібрыдную вайну супраць Еўропы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.