Літва пашырыла абмежаванні на гандаль з Калінінградскай вобласцю
Калінінград / Zairon
Літва пашырыла абмежаванні на гандаль з Калінінградскай вобласцю, нягледзячы на папярэджанне Расіі, піша Reuters. Гаворка ідзе пра транспартаванне падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Літвы з Расіі на тэрыторыю анклава.
Літва прыняла гэтае абмежаванне, бо сёння ўступілі ў сілу раней абвешчаныя санкцыі Еўрапейскага Саюза супраць Крамля.
Сярод тавараў, якія трапілі ў санкцыйны спіс у панядзелак, — бетон, драўніна, спірт і прамысловыя хімікаты на спіртавой аснове, цытуе Reuters прадстаўніка літоўскай мытні.
У пятніцу Расія папярэдзіла Літву і Еўрапейскі Саюз, што можа зрабіць "жорсткія захады", калі транзіт некаторых тавараў у Калінінград і з Калінінграда не адновіцца "найбліжэйшымі днямі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.