Літва спадзяецца націснуць на Беларусь з дапамогай ЗША

Літва спадзяецца націснуць на Беларусь з дапамогай ЗША

Літва спадзяецца націснуць на Беларусь з дапамогай ЗША. У Вільні па-ранейшаму лічаць, што Астравецкая АЭС не адпавядае экалагічным стандартам і ўяўляе сабой небяспечны аб'ект. Гэта вынікае з нядаўняй размовы міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса і намесніка дзяржсакратара ЗША Сцівена Бігана.

"Мы павінны працаваць разам у мэтах захавання свабоднай і незалежнай Беларусі, цытуе словы Лінкявічуса urm.lt. — Будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі супярэчыць эканамічнай логіцы, на краіну накладаецца вялізны эканамічны цяжар, і ўзмацняецца залежнасць ад Расіі".
 
Літоўскі міністр папрасіў падтрымкі з боку Злучаных Штатаў пазіцыі Літвы па пытанні беларускай АЭС.

Мяркуецца, што першы энергаблок станцыі будзе гатовы да запуску ўжо летам 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі