Літва збіраецца запрасіць Лукашэнку на перапахаванне Каліноўскага
Літва збіраецца запрасіць Аляксандра Лукашэнку на перапахаванне паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Такія планы агучыў літоўскі міністр культуры Міндаўгас Кветкаўскас. Чакаецца, што на мерапрыемстве будуць найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Украіны (такое рашэнне прыняла літоўская ўрадавая камісія). Запрашэнні накіруе прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, інфармуе Радыё Свабода.