Lufthansa аднавіла рэйс з Франкфурта ў Мінск

Lufthansa аднавіла рэйс з Франкфурта ў Мінск

01 ліпеня нямецкая авіякампанія Lufthansa ізноў пачала лётаць у Беларусь пасля працяглага перапынку, звязанага з пандэміяй COVID-19. У Нацыянальны аэрапорт "Мінск" прыбыў рэйс "Люфтганзы" з Франкфурта.

Борт Embraer E-190 у нашым аэрапорце сустракалі воднай аркай. Пра гэтую міжнародную традыцыю прыгадваюць тады, калі нешта ў свеце авіяцыі адбываецца ўпершыню.

Lufthansa аднавіла рэйс з Франкфурта ў Мінск
Самалёт пад воднай аркай / airport.by

Lufthansa перастала лётаць у Мінск больш за тры месяцы таму — 18 сакавіка 2020 года.

У ліпені рэйс з Франкфурта ў Мінск і ў адваротны бок будзе выконвацца тры разы на тыдзень — па панядзелках, серадах і пятніцах. Са жніўня колькасць авіярэйсаў узрасце да пяці на тыдзень.

Lufthansa — не першая замежная авіякампанія, якая вярнулася ў мінскі аэрапорт. У чэрвені рэйсы Стамбул — Мінск — Стамбул пачаў выконваць авіяперавозчык Turkish Airlines.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі