Лукашэнка абурыўся, што Шольц агучыў словы Пуціна пра Беларусь і Украіну
Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што канцлер Германіі Олаф Шольц нядаўна агучыў словы Уладзіміра Пуціна пра Беларусь і Украіну. Яшчэ перад пачаткам вайны расійскі прэзідэнт гаварыў яму, што наша краіна, як і Украіна, не павінна быць незалежнай дзяржавай.
"Галоўнае — не тое, што казалі Шольц і Пуцін. А галоўнае — тое, што я вам кажу!" — заявіў у пятніцу Лукашэнка. Паводле яго слоў, "суверэнітэт, незалежнасць нашай дзяржавы — гэта рэчы непарушныя", і ён ведае "іншы пункт гледжання" Пуціна.
Аповед Олафа Шольца Аляксандр Лукашэнка фактычна назваў "фэйкам", а самога канцлера — "пацаном", які "нічога не разумее і не хоча разумець у палітыцы". Пры гэтым дадаў, што "такія размовы паміж двума кіраўнікамі дзяржаў абсалютна закрыты характар носяць". Дык значыць Уладзімір Пуцін гаварыў тыя словы? Але ж Лукашэнку даводзіцца яго апраўдваць. Тым больш, што беларускія самалёты пераабсталяваныя пад нясенне ядзерных зарадаў. Пра гэта было заяўлена таксама 26 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.