Лукашэнка дазволіў страляць па дронах не толькі вайскоўцам і міліцыянтам
Дрон, ілюстрацыйнае фота
Ужываць зброю супраць беспілотнікаў цяпер могуць не толькі вайскоўцы. Адпаведны ўказ у новай рэдакцыі падпісаў 7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка.
Права на выкарыстанне зброі і спецсродкаў супраць беспілотнікаў нароўні з вайскоўцамі і міліцыянтамі атрымалі супрацоўнікі "іншых ваенізаваных арганізацый".
Пад гэтымі арганізацыямі маюцца на ўвазе:
— органы пракуратуры,
— Следчы камітэт,
— Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз,
— органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю,
— Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету,
— органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях,
— мытныя органы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.