Лукашэнка папрасіў Пуціна вярнуць з Расіі слуцкія паясы
Беларусь працягвае весці перамовы з расійскімі ўладамі аб вяртанні ў нашу краіну беларускіх культурна-гістарычных каштоўнасцяў.
Пра гэта ў чацвер заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова.
Ёе падкрэсліў, што зусім нядаўна гаварыў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра вяртанне нацыянальных гістарычных каштоўнасцяў, такіх, напрыклад, як слуцкія паясы. Нагадаем, іх вывозілі з Беларусі ў даваенны час і падчас вайны.
"Перамовы ідуць цяжка, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Думаю, пытанні мы вырашым, і будзе прыклад вяртання гэтых каштоўнасцяў".
Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі завяршаецца стварэнне лініі па вытворчасці слуцкіх паясоў. "Гэта будуць сапраўдныя слуцкія паясы, зробленыя па тэхналогіі таго часу", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Трусаў: Лукашэнка своечасова папрасіў Пуціна вярнуць слуцкія паясы, ён можа аддаць
Чаму нашыя слуцкія паясы зачыненыя ў музейных сейфах? (Фота)