Лукашэнка хоча супрацьпаставіць моладзь пратэстнаму руху

На 42-м з'ездзе БРСМ выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што бачыць дзяржаўную апору ў моладзевых групах патрыятычнай накіраванасці.

"Ва ўмовах, калі супраць суверэнных дзяржаў пачынаюць выкарыстоўвацца рознага кшталту паліттэхналогіі з апорай на раздзіманне пратэстнага руху, агрэсіўнага нацыяналізму, мы бачым рэальнымі партнёрамі дзяржавы ў захаванні яе стабільнасці менавіта моладзевыя групы патрыятычнай накіраванасці, якім чужа дэструктыўнае паводзіны", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не пусцяць развіццё падрастаючага пакалення на самацёк: "Мы бачым на прыкладзе іншых дзяржаў, што можа адбыцца, калі не займацца розумамі, развіццём і вольным часам моладзі".

Кіраўнік Беларусі лічыць, што замежныя сілы хочуць выкарыстаць беларускую моладзь: "Мэта нашых нядобразычліўцаў — зрабіць моладзь той разбуральнай сляпой сілай, якая дапаможа прарвацца да ўлады замежным стаўленiкам і пажывіцца за кошт будучых пакаленняў, за кошт рабавання краіны. Гэтыя выклікі і пагрозы трэба не проста бачыць, але і рашуча ім супрацьстаяць".

Даведка Еўрарадыё:

БРСМ з’яўляецца ў 2002 годзе пасля зліцця “Беларускага патрыятычнага саюза моладзі“ і “Беларускага саюза моладзі“. БРСМ абвяшчае сябе паслядоўнікам ленінскага камсамола. Арганізацыю часта крытыкуюць СМІ за прымусовае членства ў арганізацыі, некаторыя траплялі туды выпадкова.

У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку

Таксама для членаў БРСМ прапаноўваюцца розныя ільготы і зніжкі.

У БРСМ завабліваюць бясплатнай гарбатай і кавай (фота)

Пасля забароны піць піва на вуліцы БРСМ стварае “Моладзевыя атрады аховы правапарадку”, якія пачынаюць разам з міліцыяй патруляваць вуліцы.

БРСМ ловіць на вуліцы людзей, якія п’юць піва, і здае іх у міліцыю

Пазней гэтыя атрады атрымалі развіццё і нават пачалі праходзіць спецыяльную падрыхтоўку.

Удзельнік атрада БРСМ: Трэніруемся ў спецназе, некаторых вучаць страляць

Пасля пачатку канфлікту ва Украіне БРСМ адмаўляецца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас святкавання Дня перамогі і рэкамендуе ужываць толькі чырвона-зялёныя стужкі.

“Белая Русь” і БРСМ: Георгіеўскія стужкі выкарыстоўваць не будзем

Фінансуецца арганізацыя з дзяржаўнага бюджэту. У 2011 годзе ім далі 20,5 мільярдаў рублёў, а гэта 98% усіх грошай на моладзевую палітыку.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі