Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць супрацу ў сферах адукацыі, культуры і спорту

Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць супрацу ў сферах адукацыі, культуры і спорту

У пятніцу ў Сочы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведаюць цэнтр для адораных дзяцей "Сірыус". Яны абмяркуюць супрацу Беларусі і Расіі ў сферах адукацыі, культуры і спорту, інфармуе ТАСС.

У сустрэчы будуць удзельнічаць адпаведныя міністры абедзвюх краін. 

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна працягваецца ўжо трэці дзень. У сераду, 13 лютага, яны разам пакаталіся на лыжах. Увечары 14 лютага беларускі кіраўнік пабываў на нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі, Турцыі ды Ірана. Па словах Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзідэнта РФ, удзел Лукашэнкі ў гэтай сустрэчы ніяк не звязана з абмеркаванне сірыйскага ўрэгулявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі