Лукашэнка назваў глупствам ідэю "рускага свету"

Лукашэнка адзначыў, што ідэя рускага свету ― гэта глупства, якое нехта прапанаваў прапагандзе. Паводле яго слоў, гэта надуманы і дурны тэзіс, а прэзідэнту Расіі не варта прыпісваць той пазіцыі, якой ён ніколі не прытрымліваўся.

"Гэта не праўда, што большасць за рускі свет. Я пытаўся ў пасла (расійскага. ― заўв. Еўрарадыё): "Што значыць збіранне рускіх зямель і што такое рускі свет?". Ніхто мне так і не патлумачыў. Але цяпер гэта так не гучыць у расійскіх СМІ. Я думаю, што яны пачулі маё крытычнае пытанне і знялі гэта з парадку дня".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі