Лукашэнка прыязджаў у мяцежны БНТУ

Аляксандр Лукашэнка ў БНТУ / @pul_1​
Аляксандр Лукашэнка ў БНТУ / @pul_1​

Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, каб павіншаваць калектыў і студэнтаў з юбілеем ВНУ, паведамляе Тэлеграм-канал "Пул Первого". БНТУ ў гэтым годзе спаўняецца сто гадоў.

"Пул первого" сцвярджае, што паездка ў БНТУ не была запланаваная. У чацвер з раніцы Лукашэнка павінен быў быць на мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці, але перадумаў і паехаў у ВНУ.

Нягледзячы на ўведзены ў Мінску масачны рэжым, і Лукашэнка, і тыя, хто суправаджаюць і сустракаюць яго, былі без сродкаў аховы. Студэнты на фота ў холе, дзе сустракалі кіраўніка дзяржавы, не патрапілі. Ці былі яны наогул у холе галоўнага корпуса ў той момант, невядома. Няма іх і на іншых здымках, якія публікуе Тэлеграм-канал. У кадры з цырымоніі ўручэння ВНУ Ордэна працоўнай славы трапілі таксама толькі ўзроставыя ўдзельнікі мерапрыемства.  

Студэнты БНТУ прымалі і прымаюць актыўны ўдзел у пратэстах. Студэнтаў затрымлівалі і адлічвалі. 29 кастрычніка ў сеціве з'явіўся  спіс з 52 студэнтаў тэхнічнага ўніверсітэта, якім прапанавалі з'явіцца ў рэктарат і азнаёміцца з загадам аб сваім адлічэнні. Гэта былі студэнты, якіх некалькімі днямі раней затрымалі на пратэстнай акцыі. Частку з іх адлічылі. Прычым хлопцам разам з заявай аб тым, што яны азнаёмленыя з загадам, уручали позвы ў ваенкамат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі