Лукашэнка: Румас хоча займацца бізнесам, я вітаю!

Лукашэнка: Румас хоча займацца бізнесам, я вітаю!

У Беларусі 4 чэрвеня стала вядомае прозвішча новага прэм'ер-міністра — гэта Раман Галоўчанка. У чацвер у Аляксандра Лукашэнкі быў дзень кадравых прызначэнняў і ён агучыў склад абноўленага ўраду.

Як паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага, Лукашэнка распавёў пра размову з прэм'ер-міністрам (цяпер ужо выканаўцам абавязкаў прэм'ера) Сяргеем Румасам. "Вялікіх прэтэнзій няма, але чалавек хоча займацца бізнесам, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Я вітаю!". Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Сяргей Румас хоча "зарабіць грошы, немалыя грошы". "Не думаю, што Румас з'ездзе з краіны і звязе гэтыя грошы, ён іх укладзе ў эканоміку, — працягваў ён. — Але ўсё павінна быць сумленна і па законе".

Такім чынам, Румас сыходзіць. Прэм'ерам ён быў з жніўня 2018-га.

"Тыя, хто не трапіць у новы ўрад, без працы не застануцца, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — Яны — не ворагі!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі