Лукашэнка вызваліў ад пасады чатырох амбасадараў
МЗС Беларусі / mfa.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні ад пасады беларускіх амбасадараў у шэрагу краін. Працу паслом у Швецыі і па сумяшчальніцтве ў Нарвегіі скончыў Дзмітрый Мірончык. Ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Фінляндыі і па сумяшчальніцтве ў Даніі вызвалены Аляксей Самасуеў. Дзяніс Сідарэнка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Германіі, Андрэй Страчко — ад пасады беларускага пасла ў Кыргызстане.
З назначэннем новых паслоў у еўрапейскія краіны могуць узнікнуць праблемы. Пасля задушэння пратэстаў 2020 года краіны ЕС адмаўляюцца прызнаваць улады Беларусі як легітымныя. Італьянскія ўлады, напрыклад, так і не ўзгаднілі прызначэнне беларускага амбасадара ў Рым. А адзінай краінай ЕС, пасол якой уручыў граматы Аляксандру Лукашэнку пасля падзей 2020 года, стала Венгрыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.