Лукашэнка з Макеем абмеркавалі экспарт, знешнюю палітыку і графік кантактаў

Лукашэнка з Макеем абмеркавалі экспарт, знешнюю палітыку і графік кантактаў

4 верасня Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Макеем абмеркавалі экспарт, знешнюю палітыку і графік кантактаў на вышэйшым узроўні. Па словах кіраўніка дзяржавы, у знешняй палітыцы "больш-менш стабільная сітуацыя". Ён у чарговы раз нагадаў пра яе шматвектарнасць ("падабаецца гэта камусьці ці не"), інфармуе прэс-служба прэзідэнта.

"Эканоміка — гэта прыярытэт нумар адзін, — казаў Аляксандр Лукашэнка. — І калі чагосьці баяцца, то трэба баяцца і дрыжаць за эканоміку, каб яна развівалася, як трэба". Асновай беларускай эканомікі з'яўляецца экспарт, таму знешнеэканамічная дзейнасць развіваецца акцэнтам на яго. Лукашэнка пацікавіўся ў Макея, якая склалася з гэтым сітуацыя.

Па словах міністра, ёсць пазітыўныя тэндэнцыі. У першым паўгоддзі бягучага года экспарт вырас на 19,4% і ён адзначаны "на ўсіх рынках" (Макей не згадаў, што пры гэтым імпарт вырас на 20,5%, а адмоўнае сальда склала 2 млрд 411 млн долараў). Асабліва з Кітаем, дзе рост склаў 37%, кажа Макей. Цікава, што па дадзеных Белстата, экспарт у Кітай вырас на 26,4%, пры гэтым імпарт вырас на 29%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі