Лукашэнкаўскія чыноўнікі робяць паралельны YouTube

YouTube, ілюстрацыйнае фота

YouTube, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Лукашэнкаўскія чыноўнікі вырашылі стварыць свой аналаг відэахостынгу YouTube. Пра гэта журналістам расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.

"Відэахостынг videobel.by — гэта наша першая OTT-платформа, на якой будуць размяшчацца праграмы і розныя рубрыкі. І нават пазаэфірныя актыўнасці стваральнікаў відэакантэнту", — перадае БЕЛТА словы Пярцова.

Чыноўнік заявіў, што гэта даволі слабы аналаг, але назваў яго першым крокам да стварэння беларускага YouTube.

Пярцоў фактычна прызнаў, што да стварэння гэтай платформы іх падштурхнулі абмежаванні, якія YouTube уводзіць супраць прапаганды: "Вы бачыце, што адбываецца з YouTube і іншымі OTT-сэрвісамі відэа па запыце. Мы не можам прадбачыць, мы не можам ведаць, як будзе гэтая сітуацыя развівацца далей". Як вядома, у Расіі YouTube пачалі знарок запавольваць.

Новы праект абяцаюць запусціць 12 верасня. Акрамя карыстальніцкага відэа на ім будуць у рэжыме рэальнага часу дэманстравацца асноўныя беларускія тэлеканалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі