Лябедзька: уладам не спадабалася, што ва ўмовах рэпрэсій АГП працуе

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракаментаваў @pozirkonline
прысуды групе яе актывістаў. У чацвер у Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га лідар АГП Мікалай Казлоў быў асуджаны на 2,5 года калоніі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Аксана Аляксеева — на 1,5 года, сябра партыі Антаніна Кавалёва — на 1 год калоніі.

"Уладам не спадабалася, што ва ўмовах рэпрэсій партыя працуе", — кажа Лябедзька. Пасля падзей 2020 года АГП "не пайшла ў глухую абарону і не лягла на самазахаванне".

"Мікалай Казлоў зведаў націск, турэмнае зняволенне. Выйшаў, не з'ехаў, — працягвае палітык. — Пачалі адкрывацца офісы АГП, туды пацягнуліся людзі. Старшыня планаваў 20 паездак па краіне". Гэта, як мяркуе Анатоль Лябедзька, не спадабалася сілавікам, "якія думалі, што ўся Беларусь трасецца ад страху". Казлова затрымалі ў ліпені 2022-га.

Лябедзька лічыць, што "гэта сігнал ад улады ўсім: мы хочам, каб вас не было бачна, каб вы затаілі дыханне і не праяўлялі ніякай палітычнай актыўнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі