"Людзьмі мы не гандлюем. Аддалі немца..." — Лукашэнка згадаў пра Крыгера

Рыка Крыгер у самалёце перад абменам

Рыка Крыгер у самалёце перад абменам / Кадр з відэа ФСБ РФ

Аляксандр Лукашэнка вымушаны тлумачыць, як так сталася, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, асуджаны ў Беларусі на смяротнае пакаранне і памілаваны, стаў удзельнікам маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і Расіяй. У пятніцу падчас паездкі ў Мазырскі раён ён каментаваў сітуацыю.

"Людзьмі мы не гандлюем, — гаварыў Лукашэнка. — Аддалі немца [у Расію ФСБ], каб дапамагчы людзям забраць гэтых небаракаў [расійскіх разведчыкаў і дыверсантаў, арыштаваных ці ўжо і асуджаных на Захадзе]. Што ў гэтым дрэннага? І немец гэты жывы, і гэтага хлопца выратавалі". Пад "гэтым хлопцам" ён, відаць, мае на ўвазе афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі на пажыццёвае зняволенне за забойства палітуцекача (гэта яго абдымаў у маскоўскім аэрапорце, сустракаючы, Уладзімір Пуцін).

"Нас папрасілі — мы падключыліся да гэтага, дапамаглі чым маглі. Людзей вызвалілі, якіх на Захадзе пажыццёва зняволілі", — расказваў далей Аляксандр Лукашэнка. І не ўтрымаўся, каб не паспрабаваць "укалоць" Джо Байдэна. Паводле яго слоў, прэзідэнт ЗША нібыта "не мае ніякага дачынення" да абмену. Па версіі Лукашэнкі, "спецслужбы вялі гэтыя перамовы, нават дыпламатаў не падключалі".

Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за Рыка Крыгера (за "жэст добрай волі"). Немец найхутчэй стаў ахвярай правакацыі спецслужбаў Лукашэнкі, мэтай якой быў захоп закладніка.

"Людзьмі мы не гандлюем. Аддалі немца..." — Лукашэнка згадаў пра Крыгера

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі