Мадэль не пусцілі ў Луўр з-за яе сукенкі (фота)
Мадэль з Аўстраліі Ньюшу Сіех не прапусцілі ў парыжскі Луўр з-за яе смелай сукенкі. 25-гадовую дзяўчыну спыніў ахоўнік ля ўваходу ў музей. "Ён скрывіўся, паслаў агідныя жэсты ў мой адрас і з нянавісцю ў вачах загадаў мне прыкрыцца", — напісала мадэль. У паліто яна ўсё ж зайшла ў будынак, але настрой у Ньюшы Сіех быў сапсаваны і яна не захацела глядзець экспазіцыю. На сваёй старонцы ў Instagram мадэль змясціла фота, дзе яна ў той самай сукенцы. "Пікаса мой нарад спадабаўся б", — напісала аўстралійка.