Мадонна ўзначаліла рэйтынг Forbes самых высокааплатных музыкаў

Такія высокія прыбыткі за апошні год ёй забяспечылі ганарары за фінальную частку канцэртнага тура MDNA, які ўзбагаціў спявачку на 305 мільёнаў долараў.



На другім месцы рэйтынгу размясцілася эпатажная "каралева монстраў" Лэдзі Гага, якая зарабіла 80 мільёнаў долараў. Апошні гастрольны тур Born This Way Ball прынёс ёй 160 мільёнаў.



Тройку лідараў замыкае рок-музыка Джон Бон Джові, чый прыбытак у мінулым годзе склаў 79 мільёнаў долараў. За ім ідзе амерыканскі выканаўца кантры-музыкі Тобі Кіт, які зарабіў 65 мільёнаў долараў. Праўда, для гэтага ён не толькі даваў канцэрты, але і паспяхова развіваў сваю сетку рэстаранаў.



На пятым месцы знаходзіцца брытанскі рок-квартэт "Колдплэй". Кожнае выступленне прыносіла калектыву ў сярэднім каля 3 мільёнаў долараў, што ў выніку дазволіла набраць суму ў 64 мільёны. На шостым месцы з 58 мільёнамі долараў знаходзіцца канадскі спявак Джасцін Бібер, паведамляе РІА "Новости".
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі