Магілёўскага актывіста Цурпанава затрымалі ў пракуратуры і будуць судзіць

Магілёўскага актывіста Цурпанава затрымалі ў пракуратуры і будуць судзіць

У Магілёўскай абласной пракуратуры 30 траўня затрымалі мясцовага актывіста Валадара Цурпанава. У каментары агенцтву БелаПАН праваабаронца Барыс Бухель паведаміў, што Цурпанава будуць судзіць, а да суда яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Цурпанаў прыйшоў у абласную пракуратуру, каб падаць заяву па пытаннях, якія яго хвалявалі. На ўваходзе міліцыянт запатрабаваў яго паказаць пашпарт. Актывіст заўпарціўся і не хацеў паказваць. У адказ супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што мае права праверыць пасведчанне асобы ў адпаведнасці з законам аб міліцыі.

Пасля гэтага Цурпанаў паказаў пашпарт і прайшоў да памочніка пракурора, каб перадаць заяву. Калі актывіст выходзіў, яго затрымалі і абвінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі — таго самага, які хацеў праверыць яго пашпарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі