"Магу толькі маліцца, каб яна была жывая" — бацька Марыі Калеснікавай

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава

Бацька Марыі Калеснікавай Аляксандр распавёў Associated Press пра сваю чарговую беспаспяховую спробу наведаць дачку ў калоніі. Сувязі з Марыяй няма ўжо 18 месяцаў: ні спатканняў, ні лістоў. Аляксандр Калеснікаў быў у Гомелі некалькі месяцаў таму, спрабаваў дамагчыся сустрэчы. Спаткання не далі, а на пытанне пра адсутнасць сувязі ахоўнік адказаў: "Калі яна не тэлефануе і не піша, значыць, не хоча".

Родныя маюць інфармацыю, што ў траўні або чэрвені Марыя зноў трапіла ў бальніцу. Гэта ім распавяла адна з былых палітзняволеных, якая была ў гомельскай калоніі. "Я магу толькі маліцца Богу, каб яна была жывая. Улады ігнаруюць мае просьбы пра сустрэчы і лісты — гэта жудаснае пачуццё бездапаможнасці для бацькі", — кажа Аляксандр Калеснікаў.

Сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч раней казала, што Марыя пры росце ў 175 сантыметраў важыць цяпер усяго каля 45 кілаграмаў. "Яны павольна забіваюць Марыю, і я лічу, што гэта крытычны перыяд, таму што ў такіх умовах ніхто не выжыве", — адзначыла тады Таццяна. Апошні ліст ад Марыі родныя атрымалі ў лютым 2023 года. Лісты да яе ад родных супрацоўнікі калоніі "рвуць на яе вачах". Гэта вядома сям'і ад іншых палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі