Макей: Пераменаў у адносінах з Захадам пасля вызвалення Бяляцкага не будзе

Інтэрв'ю паказалі ўвечары 29 чэрвеня. “Мы рэальна глядзім на сітуацыю, і мы ведаем, што нават калі б мы вызвалілі тых, каго яны называюць “палітычнымі зняволенымі”, то да Беларусі заўтра будуць прад'яўленыя новыя прэтэнзіі. Напрыклад, чаму ў Беларусі не рэгіструюцца аднаполыя шлюбы. Нам выказалі б прэтэнзіі, што ў нас дзеці называюць бацькоў “мама” і “тата”, а не як неабходна там: “бацька № 1” і “бацька № 2”, - цытуе словы Уладзіміра Макея агенцтва БелаПАН.

Паводле слоў Макея, Беларусь выступае за раўнапраўныя адносіны з усімі дзяржавамі, за дыялог з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі і ў далейшым мае намер прытрымлівацца такой лініі. “І мы лічым, што не нейкая супердзяржава павінна паказваць, як развівацца народам у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі або ў Еўропе, а народ сам павінен вырашаць свой лёс. Мы выступаем за разнастайнасць шляхоў прагрэсіўнага развіцця, а не за аднапалярнае развіццё свету”, - заявіў Уладзімір Макей.

Нагадаем, што праваабаронцу Алеся Бяляцкага нечакана вызвалілі з турмы 21 чэрвеня. За кратамі ён правёў 3 гады.

Фота rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі