Макею патэлефанавалі з Ірана ў справе мігрантаў на мяжы з Літвой

Макею патэлефанавалі з Ірана ў справе мігрантаў на мяжы з Літвой

Міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею патэлефанавалі з Ірана ў справе мігрантаў на мяжы з Літвой. Як паведамляе прэс-служба іранскага знешнепалітычнага ведамства, міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір Абдалахіян папрасіў дапамогі для 13 іранцаў, якія працяглы час знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы. Ён заявіў, што яго краіна "сур'ёзна заклапочана станам сваіх грамадзян". Іранскі бок хоча, каб беларускія памежнікі вызначылі месца, дзе знаходзяцца згаданыя людзі, каб ім аказалі меддапамогу.

Хасейн Амір Абдалахіян таксама заявіў, што іранскія дыпламаты павінны атрымаць доступ да сваіх грамадзян, каб дапамагчы ім вярнуцца на радзіму. У размове былі згаданыя трывожныя даныя з сацсетак пра стан гэтых людзей.

Уладзімір Макей пацвердзіў гатоўнасць дапамагчы іранцам і звярнуцца ў адпаведныя ведамствы, але папрасіў больш інфармацыі пра тое, дзе менавіта яны знаходзяцца. Міністры дамовіліся працягваць кантакты для вырашэння праблемы.

МЗС Беларусі пра гэтую гутарку пакуль не паведамляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі