Макрон пасля размовы з Пуціным сказаў, што "горшае яшчэ наперадзе"
Эмануэль Макрон пасля чарговай тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным сказаў, што "горшае яшчэ наперадзе", паведамляе bfmtv.com са спасылкай на свае крыніцы. Прэзідэнт Расіі заявіў прэзідэнту Францыі, што па-ранейшаму хоча "узяць пад кантроль" усю Украіну. Таму наступ расійскіх войскаў будзе працягвацца. Украіна яго стрымлівае ўжо тыдзень.
Макрон таксама адзначыў, што Пуцін адмовіўся ад кампрамісаў. Расійскі прэзідэнт заявіў, што яго "спецаперацыя" ідзе "паводле плана". І калі ўкраінцы не прымуць яго ўмовы, то на франтах будзе абвастрэнне.
Макрон заклікаў Пуціна спыніць агонь. Ён заявіў, што "украінцы не здадуцца". Расійскі прэзідэнт адмаўляў ракетныя ўдары па жылых кварталах украінскіх гарадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.