Марцін Гор паказаў відэа на першы трэк са свайго сольніка
Маляваны кліп на песню "Europa Hymn" зроблены на манер гульні "Guitar Hero".
Марцін Гор выпусціў відэа на "Europa Hymn", першы трэк са свайго новага сольніка. У маляваным кліпе, зробленым на манер гульні "Guitar Hero", у прасторы плывуць тумблеры, драты і каляровыя індыкатары.
Аўтары відэа — студыя анімацыі MIE, якая рабіла відэа для Джорджа Майкла, Faithless і Джоўі Бэдэса, а таксама маляваныя рэкламныя ролікі і застаўкі для BBC і футбольнай асацыяцыі Англіі. "Europa Hymn" — адзін з 16 трэкаў з альбома "MG", які будзе выпушчаны 27 красавіка. Цалкам інструментальная пласцінка задумвалася Горам як "вельмі кінематаграфічная" і "навукова-фантастычная".
Паводле: zvuki.ru
Фота: relax.com.ua